Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Дзеянні Лукашэнкі - гэта элемент гібрыднай вайны і спроба дэстабілізацыі

22.08.2021 08:12
«Дзеянні, накіраваныя супраць Еўрапейскага Звязу, зʼяўляюцца помстай за ўведзеныя супраць Лукашэнкі санкцыі».
Granica polsko-białoruska
Granica polsko-białoruskaTwitter/MON

Пазіцыя кіраўніцтва Польшчы і краінаў Балтыі па пытанні міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю з'яўляецца агульнай, – запэўніў кіраўнік Канцылярыі прэмʼера Польшчы Міхал Дворчык. Прэмʼеры Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі ў суботу ў ходзе відэаканферэнцыі абмеркавалі сітуацыю на мяжы гэтых дзяржаў з Беларуссю. Размова адбылася па ініцыятыве польскага прэмʼера.

«Цяперашнія дзеянні рэжыму Лукашэнкі мы разглядаем, як элемент гібрыднай вайны і спробу дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Дзеянні, накіраваныя супраць Еўрапейскага Звязу, зʼяўляюцца помстай за ўведзеныя супраць Лукашэнкі санкцыі», – напісаў у сацыяльных сетках Матэвуш Маравецкі, па выніках гэтай канферэнцыі.

Міхал Дворчык падкрэсліў, што ўрады Польшчы, Літвы і Латвіі не паддадуцца на правакацыі рэжыму Лукашэнкі:

-У нас агульная пазіцыя. Абавязкам кожнага ўраду зʼяўляецца абарона ўласных межаў, тым больш гэта таксама знешнія межы ЕЗ. Мы сутыкнуліся з гібрыднай вайной, якую вядзе супраць нас рэжым Лукашэнкі. Наш абавязак – гарантаваць бяспеку нашым грамадзянам. Таксама мы не паддамося на правакацыі рэжыму Лукашэнкі.

Палітык падкрэсліў, што заблакаваныя ваеннымі і памежнікамі больш за 30 чалавек, у ваколіцах вёскі Уснаж Гурны, па міжнароднаму праву, знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

iar/эж

Уладзімір Падгол: Спецслужбы Лукашэнкі рыхтуюць правакацыю супраць арміі Расіі

21.08.2021 11:55
Аўтарская рубрыка Уладзіміра Падгола «Паміж радкоў» за 21 жніўня 2021 года.

Міністр абароны Польшчы: Праблема на мяжы – гэта брудная гульня Лукашэнкі і Крамля

21.08.2021 16:12
З пачатку жніўня мяжу з Беларуссю спрабавала незаконна перасекчы больш за 2 тысячы чалавек.